Сёння Вялікдзень у каталікоў! Віншую ўсіх, чыё гэта свята!
Гэта дзеці ў царкве на занятках рыхтуюцца да праваслаўнага вялікдня.
А ў нас усе яшчэ пост, таму сёння я зноў гатую постную ежу.
Спачатку плоў з соявым мясом. Першы раз, калі я яго спрабавала, не зразумела, што гэта не сапраўднае мяса.
(Вада, соявы соус і соявае мясо.)
Вось так яно выглядае ва ўжо размочаным стане.
Далей усё патрэбна рабіць як з надзвычайным пловам, толькі алею больш.
Смажым лук
Моркву
Дадаем соявае мясо
Рыс, ваду ды спецыі (зіру, куркуму, папрыку, барбарыс і соль)
Вось такі плоў атрамаўся! Дзеці яго ядуць, але без соявага мяса))).
Наступныя стравы яны ўвогуле адказваюцца спрабаваць.
Катлеты з фасолі ды салата з фасолі.
Адварыла я фасолю і вырашыла што небудзь з ёй прыгатаваць
Перарабіла на кухонным камбайне, дадала смажаную цыбулю, манку (аўсяныя шматкі) ды спецыі і адправіла на патэльню.
Далей , частку фасолю адклала, засмажыла цыбулю ды моркву, нарэзала салёных агурков і дадала смажаны хлеб.
Мне на пару дзён хопіць гэтай ежы, а дзеці прыйшлі варыць пельмені да макароны. Чаму яны ім так падабаюцца?
Вялікі дзякуй стымкуратарам
@steemcurator01, @steemcurator02 и @steemcurator06, а таксама @steemitblog, @steemingcurators і тым што апвоцяць).
Вось тут кароценькі нарыс пра мяне
@klukva/post-znakomstva-vzroslykh-net-est-postarevshie-deti-s-3-fot